Вы тут

Кітайскія спажыўцы выбіраюць айчынныя брэнды


У лідарах — Huawei і Xiaomi.


Кітайскія спажыўцы ўсё часцей аддаюць перавагу айчынным брэнды, бо ўстойлівы рост эканомікі Кітая павышае прывабнасць сваіх прадуктаў і паслуг. Аб гэтым сведчаць вынікі спецыяльнага даследвання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Доля пошукавых запытаў па айчынных брэндах вырасла з 38 працэнтаў у 2009 годзе да 70 працэнтаў сёлета, адзначаецца ў сумесным дакладзе кітайскага пошукавага гіганта Baidu і навукова-даследчага інстытута.

На працягу названага перыяду спажывецкая цікавасць больш за ўсё выявілася да брэндаў электроннай прадукцыі, і вялікая колькасць айчынных прадпрыемстваў, такіх як Huawei і Xiaomi, умацавалі свае пазіцыі як унутры краіны, так і за мяжой.

Доля пошукавых запытаў па культурнай і забаўляльнай прадукцыі вырасла на 36 працэнтаў. Мясцовыя брэнды адзення, аўтамабіляў, касметыкі і прадуктаў харчавання таксама выклікалі цікавасць з боку кітайскіх спажыўцоў, у прыватнасці маладога пакалення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.