Вы тут

Ігар Петрышэнка прымае ўдзел у цырымоніі дзяржаўнага захавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Вільнюсе


Знойдзеныя на гары Гедыміна астанкі паўстанцаў XIX ст. сёння будуць урачыста пахаваны на сталічных могілках Роса.


Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка прымае ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільнюсе. У складзе беларускай дэлегацыі — супрацоўнікі дыпмісіі нашай краіны ў Літве, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, служачыя Следчага камітэта Беларусі.

Разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы Ігар Петрышэнка прыняў удзел у святой імшы ў Кафедральным саборы-базіліцы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. Сёння раніцай у гэтым саборы былі выстаўлены труны з парэшткамі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання для грамадскага развітання.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак кіраўнікі дэлегацый выступілі з прамовамі.

Раней паведамлялася, што чатыры магілы з астанкамі 20 паўстанцаў былі знойдзеныя на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні восенню 2017 года. Дакладна ўстаноўлена, што ў адной з магіл былі астанкі Зыгмунта Серакоўскага. Ускосна пацверджана, што знойдзены і астанкі кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.

Падчас урачыстай цырымоніі іх труны былі дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, потым іх урачыста пахаваюць на сталічных могілках Роса. Імёны паўстанцаў будуць напісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

Жыхары Вільнюса змогуць назіраць за цырымоніяй з усталяваных на Кафедральнай плошчы вялікіх экранаў, яе таксама транслююць па літоўскім і польскім тэлебачанні.

У беларускім грамадстве неаднаразова ўздымалася тэма магчымага перапахавання кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку 17 лістапада выказаў свой пункт гледжання з гэтай нагоды.

"Ён дзейнічаў на нашай тэрыторыі, быў нашым чалавекам, калі хочаце, грамадзянінам. Гэта быў чалавек нашай дзяржавы, і ад гэтага нікуды не дзенешся". Што тычыцца перапахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што іх чапаць не трэба. "Гэта мая пазіцыя. Пахавалі чалавека - няхай ён там спакойна ляжыць". "Я хачу, каб падобныя праблемы не размяжоўвалі, а аб'ядноўвалі народ", - рэзюмаваў беларускі лідэр.

Марыя ДАДАЛКА, г.Вільнюс

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.