Вы тут

Кітайскі зонд «Чан’э-4» працягвае працу


На адваротным баку Месяца.


Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда «Чан’э-4» аднавілі працу на адваротным баку Месяца пасля «сну» ў надзвычай халодную ноч, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным кіраванні (CNSA), абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме. Як вядома, кітайскі зонд «Чан’э-4», запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019-га.

Месяцаход «Юйту-2» прапрацаваў нашмат даўжэй свайго праектнага жыцця (тры месяцы), стаўшы луноходом- «доўгажыхаром» на натуральным спадарожніку Зямлі.

Месяцовы дзень доўжыцца прыкладна 14 зямных сутак, і такая ж працягласць месяцовай ночы. Падчас апошняй зонд «Чан’э-4» пераходзіць у спячы рэжым з-за недахопу сонечнай энергіі.</p>

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.