Вы тут

Макей: Беларусь і Літва жывуць у добрасуседстве, хоць ёсць палітычныя рознагалоссі


Беларусь і Літва жывуць у добрасуседстве, хоць ёсць палітычныя рознагалоссі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары ў Літоўскім цэнтры культуры, адукацыі і інфармацыі ў аграгарадку Рымдзюны Астравецкага раёна.


«Прыезд міністра замежных спраў Літвы і наша сустрэча — гэта яскравае сведчанне таго, што дзяржавы імкнуцца жыць у добрасуседстве. Вядома, бываюць палітычныя рознагалоссі, але я ўпэўнены, што мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб мы жылі адзін з адным у міры і спакоі» , - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы пачаўся з аграгарадка Рымдзюны. Бо ў гэтым мястэчку і суседніх Гервятах пражываюць каля 1 тыс. этнічных літоўцаў. «А ўсяго ў Беларусі літоўская дыяспара налічвае больш за 5 тыс. чалавек», — адзначыў ён. У Гродзенскай вобласці захаваліся шматлікія помнікі культуры і архітэктуры, звязаныя з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

«Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на тое, каб захаваць мір, спакой і стабільнасць у нашым грамадстве. І не дапусціць ніякіх міжканфесійных, міжэтнічных канфліктаў, — падкрэсліў міністр. — І тое, што мы бачым тут, — яркае сведчанне таго, як могуць жыць, суседнічаць людзі, якія адносяць сябе да розных нацыянальнасцях. Літоўцы, беларусы і іншыя пражываюць у гэтым прыгожым кутку Беларусі, не маючы ніякіх праблем ».

«Візіт пачаўся з пазітыўнага абмену думкамі, з разумення таго, што калі і існуюць праблемы (нават не праблемы, а праблемныя моманты) у нашых адносінах, мы павінны садзіцца за стол перамоваў і абмяркоўваць іх», — упэўнены Уладзімір Макей.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў наяўнасць палітычных рознагалоссяў ў адносінах з Беларуссю, але выказаў упэўненасць, што гэта не з’яўляецца перашкодай для працягу дыялогу паміж краінамі.

«Мы суседзі і павінны мець зносіны, размаўляць, паважаючы адзін аднаго, думаючы пра будучыню, хоць і маючы палітычныя рознагалоссі, што таксама не сакрэт. Але гэта ж не праблема. Мы павінны гаварыць пра гэта адкрыта, як і належыць суседзям», — сказаў міністр.

Па матэрыялах БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.