Вы тут

БДПУ і Інстытут гісторыі НАН Беларусі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве


Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, выхавання, навукі, абмену інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай працы.


— З 2006 года мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Многія нашы прафесары і дацэнты з'яўляюцца кіраўнікам навуковых даследаванняў,  што курыруюцца Нацыянальнай акадэміяй навук, — падкрэслівае прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ Аляксандр Макоўчык. — У прыватнасці, прафесарска-выкладчыцкі састаў гістарычнага факультэта ўдзельнічае ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гады  “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства”.

Цяпер БДПУ і Інстытут гісторыі рэалізуюць сумесныя праекты, накіраваныя на ідэалагічнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, сярод іх міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, якая праводзіцца на базе мінскай гімназіі № 174. Таксама студэнты БДПУ прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзіць інстытут). Яго супрацоўнікі дапамагаюць у падрыхтоўцы і рэцэнзаванні навучальных праграм па розных дысцыплінах, якія выкладаюцца на гістарычным факультэце, а таксама з'яўляюцца рэцэнзентамі дыпломных і магістарскіх работ, актыўна ўдзельнічаюць у пасяджэннях Савета па абароне дысертацый пры БДПУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: lenta.inform.kz

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.