Вы тут

На перадкастынгі беларускай версіі шоу X Factor ужо зарэгістравалася 1000 чалавек


Жывыя праслухоўванні аднаго з самых папулярных у свеце вакальных тэлепраектаў стартуюць 14 і 15 сакавіка ў Гродне. Але арганізатары ўжо атрымалі праз сайт Белтэлерадыёкампаніі і сацыяльныя сеткі больш як тысячу заявак!


Творчая група атрымлівае шмат пытанняў ад ахвотных паўдзельнічаць у праекце. Каб дапамагчы патэнцыйным удзельнікам, на сайце медыяхолдынгу www.tvr.by стварылі спецыяльную старонку X Factor (у раздзеле «Праекты»), дзе змешчана ўся неабходная інфармацыя.

Так, нагадаем даты перадкастынгаў, якія правядзе творчая каманда па ўсёй краіне: 24 і 15 сакавіка — Гродна, 21 і 22 сакавіка — Магілёў, 26 і 27 сакавіка — Гомель, 4 і 5 красавіка — Віцебск, 11 і 12 красавіка — Брэст, 18 красавіка — Баранавічы, 19 красавіка — Ліда, 25 красавіка — Мазыр, 26 красавіка — Бабруйск, арыенціровачна сярэдзіна мая — Мінск. Каб трапіць на іх, трэба папярэдне запоўніць анкету ўдзельніка.

Дакладны час і месца кожнага праслухоўвання будуць змешчаны ў афіцыйных акаўнтах шоу ў Facebook, Instagram, «ВКонтакте», «Аднакласнікі», таксама праект плануецца прадставіць у TikTok і на YouTube.

Нагадаем, прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, выканаўцы ад 25 гадоў і старэйшыя, вакальныя калектывы. Арганізатары раяць падрыхтаваць 1-2 кампазіцыі (без фанаграм і музычнага суправаджэння), якія максімальна раскрываюць ваш спеўны талент. Калі ж з нейкіх прычын у вас не атрымаецца трапіць на перадкастынгі, проста запішыце, як вы спяваеце, і дашліце запіс прадзюсарам у Viber на нумар +375-29-105-91-02.

Па выніках кастынгаў будуць абраныя 250–300 удзельнікаў, якія выступяць у першых этапах шоу X Factor. На канале «Беларусь 1» праект выйдзе ў верасні — папярэдне запланавана 17 яго выпускаў, у тым ліку 6 вялікіх канцэртаў у прамым эфіры, а пераможцу шоу гледачы выберуць напярэдадні Новага года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота tvr.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.