Вы тут

Жыхар Брэста падазраецца ў забойстве сваёй бабулі і замаху на забойства дзядзькі


Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, вечарам 16 лютага 19-гадовы малады чалавек па месцы жыхарства завабіў ў склеп сваю 68-гадовую бабулю, дзе нанёс ёй некалькі ўдараў нажом. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння. Пасля гэтага падазраваны паклікаў ў падвал свайго 47-гадовага дзядзьку, якому паспрабаваў нанесці ўдар сякерай у вобласць галавы, аднак у яго гэта не атрымалася, таму што пацярпелы аказаў актыўны супраціў і вырваў з рук пляменніка сякеру. Пра гэта інфармуе СК.


У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства), ч.1 арт.14 і ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны затрыманы, з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні. Папярэдне ён растлумачыў, што матывам здзяйснення злачынства паслужыла наяўнасць даўніх канфліктных адносін. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.