Вы тут

Летась у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла каля 2,5 тыс. зваротаў ад жыхароў Магілёўскай вобласці


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар СЕРГЕЕНКА правёў выязны прыём грамадзян у Круглым Магілёўскай вобласці.


«Выязныя прыёмы дазваляюць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. І такія прыёмы павінны праводзіць усе належныя асобы — і рэспубліканскага, і мясцовага ўзроўню. Акрамя кантролю гэта дазваляе вырашаць бягучыя пытанні насельніцтва і тыя, што набылі хранічны характар. Важна ведаць, што турбуе людзей у канкрэтных населеных пунктах, і разумець, чым можна ім дапамагчы», — сказаў Ігар Сергеенка.

На прыёме часцей за ўсё гучалі пытанні ЖКГ і добраўпарадкавання, звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і мясцовы індывідуальны прадпрымальнік. Усяго на прыём прыйшлі амаль два дзясяткі жыхароў Магілёўскай вобласці. Многія з пытанняў узятыя на кантроль, нейкія спрэчкі могуць вырашыць самі людзі — трэба толькі знайсці кампраміс.

Ігар Сергeенка ўдакладніў, што ўсяго летась у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў ад жыхароў Магілёўскай вобласці.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Кантроль і рашэнне пытанняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.