Вы тут

П'яны мінчанін, пагражаючы нажом, угнаў аўтамабіль


Сёння каля апоўдня ў сталічную міліцыю паступіў званок ад пацярпелага. Ён распавёў, што на Даўгінаўскім тракце ў Мінску невядомы, пагражаючы нажом, завалодаў яго аўтамабілем і з'ехаў у бок мікрараёна Навінкі, паведамляе МУС.


У горадзе быў уведзены спецплан "Перахоп". Праз паўгадзіны супрацоўнікамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама невядомы грамадзянін на ўкрадзеным аўто быў затрыманы на вуліцы Мядзёлкі.

Ім аказаўся 35-гадовы мінчанін. Вынікі медыцынскага даследавання паказалі наяўнасць алкаголю ў крыві - 2,14 праміле.

Заведзена крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.