Вы тут

У Іране ад каранавіруса выздаравелі пацыенты ва ўзросце 100 і 106 гадоў


Два пацыенты з каранавірусам ва ўзросце 100 і 106 гадоў былі выпісаныя з бальніцы ў Іране, піша ria.ru са спасылкай на агенцтва IRNA.


Паведамляецца, што абодва выпадкі адбыліся ў бальніцах горада Кум, размешчанага ў аднайменнай правінцыі краіны. Мужчына 106 гадоў быў выпісаны з бальніцы ў суботу пасля 14-дзённага лячэння. Другі пацыент быў выпісаны ў нядзелю.

Акрамя таго, як паведамляе агенцтва, у аўторак з бальніцы была выпісана 98-гадовая пацыентка з каранавірусам. Яна правяла ў бальніцы 27 дзён.

Па апошніх звестках, колькасць заражэнняў каранавірусам у Іране дасягнула 58 226, з якіх 3603 - са смяротным зыходам. Выздаравелі 22 011 чалавек.

Прэв'ю: vgolos.com.ua

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.