Вы тут

Прэзідэнт Польшчы падтрымаў ідэю правядзення выбараў па пошце


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць ідэю правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы 10 мая па пошце адным з магчымых выхадаў ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Пра гэта ён заявіў у чацвер у эфіры Польскага радыё, піша ТАСС.


"Выбары павінны адбыцца 10 мая", - сказаў Дуда, падкрэсліўшы, што такое рашэнне было прынята ў адпаведнасці з канстытуцыяй спікерам Сейма. Паводле яго слоў, "на першым месцы жыццё і здароўе грамадзян", "але важны і канстытуцыйны парадак, бесперапыннасць улады, якая забяспечваецца за кошт правядзення дэмакратычных выбараў".

"Адзіны шлях - стварыць умовы для бяспечнага правядзення выбараў", - лічыць кіраўнік дзяржавы. "Паштовае галасаванне - гэта тое, што можна зрабіць", - адзначыў ён. "Калі выбары пройдуць па пошце з захаваннем усіх палажэнняў закона, то я за, але яны павінны праводзіцца так, каб бяспека грамадзян была гарантаваная", - падкрэсліў Дуда.

Прэв'ю: 24tv.ua

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.