Вы тут

Мінадукацыі: узровень зарплаты і сацыяльных выплат педагогам на пастаянным кантролі


Узровень заработнай платы і сацыяльных выплат педагогам на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка падчас сустрэчы з дырэктарамі ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна, паведамляе БЕЛТА.


«Па сакавіку сярэдняя зарплата настаўнікаў па рэспубліцы склала Br 1 тыс. 06. На сённяшні дзень зарплата настаўнікаў складае прыкладна 80–82 % ад сярэдняй па краіне. Пастаўлена задача да 2025 года выйсці на 100 %. З 1 студзеня была ўкаранёная новая сістэма аплаты працы педагогаў, і гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі. Для мяне прынцыпова адстойваць пазіцыі па зарплаце і тых сацыяльным выплатах, якія павінныя быць у сістэме адукацыі», — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што міністэрства накіравала ва ўстановы адукацыі рэкамендацыі па стымуляванні настаўнікаў, якія ў сённяшніх умовах працуюць дыстанцыйна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.