Вы тут

Уладзімір Макей: Шлях Беларусі да сваёй незалежнасці быў нялёгкім


Шлях Беларусі да сваёй незалежнасці быў нялёгкім, адзначыў у інтэрв’ю БЕЛТА міністр замежных спраў Уладзімір Макей.


«Думаю, для любога грамадзяніна Беларусі незалежнасць значыць шмат, калі ён сапраўды сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, калі ён перажывае за сваю краіну і жадае ёй развіцця, — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — Так, у нас у мінулым цяжкі шлях — беларуская зямля сапраўды шматпакутная. Мы столькі выпакутавалі ў розных войнах і памятаем, як у мінулым нават не мелі права называцца беларусамі, нас называлі «тутэйшымі».

«Таму прыйшлося прайсці вельмі вялікі, доўгі шлях, які быў усеяны не толькі ружамі, але і перашкодамі. Шлях для таго, каб, як казаў вядомы класік, «людзьмі звацца». Сёння мы жывем у па-сапраўднаму незалежнай дзяржаве, — сказаў кіраўнік МЗС. — Хоць, на мой погляд, мы яшчэ ў пачатку станаўлення сапраўднай незалежнасці дзяржавы. Як бачыце, столькі з розных бакоў выклікаў для нашай дзяржавы».

«Для таго каб забяспечыць поўную незалежнасць, нам, кожнаму з нас, вядома ж, трэба прыкласці яшчэ вельмі шмат намаганняў. У тым ліку і нам, дыпламатам, адстойваючы інтарэсы нашай краіны на знешнепалітычнай арэне, прасоўваючы знешнеэканамічныя інтарэсы, спрабуючы скіраваць у гэтым турбулентным свеце канфрантацыі і вывесці нашу краіну, наш карабель у спакойнае мора, — падкрэсліў міністр. — Я думаю, што кожны дыпламат, кожны супрацоўнік Міністэрства замежных спраў разумее гэта».

«Мы гатовыя зрабіць усё, каб умацоўваць і далей незалежнасць Беларусі», — заявіў міністр замежных спраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.