Вы тут

У Расіі з 15 ліпеня адменяць абавязковую ізаляцыю для тых, хто прыязджае ў краіну


Тым, хто прыбывае на тэрыторыю РФ з 15 ліпеня не трэба будзе ізалявацца на два тыдні. Замест гэтага ім неабходна будзе прад'явіць даведку аб адмоўным тэсце на каранавірус. Калі ў чалавека няма дакумента аб адсутнасці ў яго COVID-19, то для праходжання тэсту яму даецца тры дні. Адпаведныя пастанова падпісала галоўны санітарны ўрач Расіі Ганна Папова, піша kommersant.ru.


«Замежным грамадзянам: пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы РФ інфармаваць службовых асоб, якія ажыццяўляюць санітарна-эпідэміялагічны кантроль, аб адсутнасці захворвання на COVID-19 з прадастаўленнем медыцынскага дакумента (на рускай і англійскай мовах), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання матэрыялу на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР), адабранага не раней чым за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю РФ, медыцынскіх дакументаў, якія пацвярджаюць выяўленне антыцелаў імунаглабуліну G (IgG) (пры наяўнасці)», — гаворыцца ў дакуменце на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Раней віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава абвясціла, што Расія пачне рыхтаваць адкрыццё міжнародных авіязносін з 15 ліпеня.

Прэв’ю: yandex.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.