Вы тут

У Беларусі стартуе ЦТ у рэзервовыя дні


Цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні стартуе сёння ў Беларусі. Выпрабаванне плануюць здаваць 1335 чалавек — тыя, хто з паважных прычынаў не змаглі яго прайсці ў асноўны дзень. Пры гэтым камісія разглядала кожны выпадак індывідуальна, паведамляе БелТА.


У першы рэзервовы дзень здаваць ЦТ будуць 711 абітурыентаў. «Па прадметах лідзіруюць матэматыка і руская мова, на якія зарэгістравана 158 і 155 абітурыентаў адпаведна, — распавяла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Заяўлены практычна ўсе прадметы. У першы дзень цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні з замежных моваў не будуць здавацца іспанская і французская, а таксама геаграфія і сусветная гісторыя».

ЦТ у рэзервовыя дні пачынаецца, як і ў асноўныя, у 11.00.

У кожнай вобласці вызначаны пункт здачы ЦТ у рэзервовыя дні, усяго іх шэсць. Тэсціраванне пройдзе на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.О.Сухога.

Рэзервовыя дні цэнтралізаванага тэсціравання: 19 і 21 ліпеня — беларуская і руская мовы, 19 і 23 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).

Сертыфікаты ЦТ у пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня, тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня.

Прэв’ю: adukar.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.