Вы тут

Пачалася рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні


У Беларусі стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні, працягнецца яна па 6 ліпеня, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не змаглі прайсці ЦТ у асноўныя дні, маюць магчымасць зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя. Пры гэтым неабходна мець дакумент, які пацвярджае наяўнасць паважнай прычыны, напрыклад, медыцынскую даведку ў выпадку хваробы. Рэгістрацыя будзе даступна па 6 ліпеня.

Зарэгістравацца можна ў шасці ВНУ краіны: у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Беларуска-расійскім універсітэце, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. А. Сухога, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Пункты рэгістрацыі будуць працаваць у буднія дні з 9.00 да 19.00, у суботу 1 ліпеня — з 9.00 да 18.00.

Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым годзе вызначаны 11 і 13 ліпеня — ЦТ па беларускай і рускай мовах, а таксама 11 і 15 ліпеня — па астатніх прадметах. Час пачатку іспытаў у рэзервовыя дні — 11.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.