Вы тут

250 наскальных малюнкаў


Больш за 250 старажытных наскальных малюнкаў было выяўлена на тэрыторыі хашуна Алашань-Цзоцы ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. Пра гэта паведамілі ў мясцовым упраўленні па справах культуры і турызму, перадае перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


bigasia.ru

Па меркаванні экспертаў, гэтыя выразаныя і адшліфаваныя падрабязныя наскальныя малюнкі выдатна захаваліся. У параўнанні з раней выяўленымі аналагамі, новая знаходка адрозніваецца больш багатым сюжэтам.

На гэтых малюнках адлюстраваны не толькі такія жывёлы, як блакітны і горны бараны, але і сцэны з паўсядзённага жыцця, у тым ліку язда на коні, стральба з лука, паляванне. Некаторыя працы даволі цікавыя. Напрыклад, на адным з малюнкаў намаляваны волат у шапцы, які трымае ў руках здабычу — вялізнага ваўка з адкрытым ротам. Навукоўцам яшчэ трэба будзе вызначыць узрост гэтых фрэсак.

На працягу многіх стагоддзяў на тэрыторыі раёна Алашань жылі гуны, сяньбі, цюркі і многія іншыя старажытныя народы. Дадзенае адкрыццё мае вялікае значэнне для вывучэння культуры гэтых качавых народаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.