Вы тут

Першы ў краіне помнік бульбе з'явіцца ў школе


У вучэбна-педагагічным комплексе «Дзешчанскі дзіцячы сад — сярэдняя школа» Уздзенскага раёна працуе адзіны ў краіне музей бульбы. А ў перспектыве тут з'явіцца і першы ў Беларусі помнік бульбе. Аказаць садзейнічанне гэтай справе паабяцаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын падчас наведвання ўстановы адукацыі, паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама.


— Гісторыя нашага музея пачалася дзесяць гадоў таму, — расказвае дырэктар Наталля Чаркас. — Мы доўга думалі, чаму б прысвяціць экспазіцыю. Да ідэі падштурхнуў той факт, што мясцовае сельгаспрадпрыемства — эксперыментальная база імя Суворава — займаецца вытворчасцю насеннага матэрыялу новых сартоў беларускай селекцыі гэтай культуры. А чаму б бульбе не быць галоўнай гераіняй нашага музея, вырашылі мы і пачалі актыўна збіраць экспанаты. Сёння іх налічваецца 140.

Падчас візіту Аляксандра Турчына ў музеі экскурсаводамі «працавалі» вучні 11 класа Ксенія Зуева і Крысціна Жалюк.

— Штогод у межах работы музея ў нас ладзяцца восеньскія кірмашы, бульба-фэсты і іншыя захапляльныя мерапрыемствы. А аднойчы ўсе класы атрымалі заданне вырабіць з разнастайных матэрыялаў помнік бульбе. Выйшлі дастаткова цікавыя варыянты, — падзяліліся дзяўчаты.

— А чаму б вам не правесці апытанне сярод вучняў, бацькоў, ды і ўсіх жыхароў аграгарадка. Разам і выбераце. А мясцовыя органы ўлады тады ўжо дапамогуць зрабіць помнік і ўладкаваць яго, — прапанаваў губернатар.

Прэв’ю: biz.liga.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.