Вы тут

У Светлагорскім раёне на пажары загінула 86-гадовая пенсіянерка з двума сынамі


У Светлагорскім раёне на пажары загінулі пенсіянерка і двое яе сыноў, паведамляе МНС.


Пажар здарыўся ў аграгарадку Пячышчы раніцай 20 верасня. Адкрыта гарэлі дом і лазня.

МНС адзначае, што 86-гадовая гаспадыня дома жыла з двума сынамі, якім было 54 і 52 гады. Ратаўнікі на ложку ў пакоі, які гарэў, знайшлі абгарэлае цела гаспадыні, на канапе ў гэтым жа пакоі - цела яе сына. Пры разборцы канструкцый цаглянай прыбудовы, якія абваліліся, было знойдзена цела другога сына.

У выніку пажару знішчаны лазня, дах дома, пашкоджаны перакрыцце і маёмасць у доме.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.