Вы тут

Wargaming павялічыў колькасць стыпендый для студэнтаў БДУ


Усяго будзе выдзелена 24 гранта і пашыраны спіс факультэтаў-удзельнікаў. З гэтага года конкурс пройдзе сярод студэнтаў 2, 3, 4 курсаў (акрамя выпускнога) факультэтаў: біялагічнага, механіка-матэматычнага, фізічнага, хімічнага, факультэтаў радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.


Кандыдатам неабходна мець высокі бал паспяховасці, падрыхтаваць матывацыйнае эсэ, аўтабіяграфію, а таксама займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Стыпендыя прысуджаецца на бягучы навучальны семестр, удзельнічаць у конкурсе можна неабмежаваную колькасць разоў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на пасяджэнні камітэта стыпендыі 5-6 кастрычніка бягучага года.

Нагадаем, конкурс на атрыманне стыпендыі ад вядучага стваральніка  камп'ютарных гульняў праводзіцца ў БДУ з 2019 года ў чацвёрты раз. Ён накіраваны на стымуляванне і матывацыю моладзі да навуковай дзейнасці. Раней у рамках конкурсу вылучалася 16 стыпендый.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: games.mail.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.