Вы тут

У Мінску рабочы ўпаў з вышыні і загінуў


Па дадзеных следства, увечары 28 мая прыкладна  на тэрыторыі будаўнічага аб'екта па праспекце Любімава ў Мінску з вышыні 9 паверха абвалілася падвесная мантажная люлька, у якой знаходзіўся 33-гадовы рабочы. Ад атрыманых у выніку падзення траўмаў мужчына памёр на месцы, паведамляе СК.


Падчас агляду месца здарэння зафіксавана следовая карціна, апытаныя супрацоўнікі арганізацыі, канфіскавана дакументацыя, якая тычыцца аховы працы, тэхнікі бяспекі, а таксама прызначаныя неабходныя экспертызы.

Устаноўлена, што пацярпелы працаваў на вышыні без ахоўнага пояса, ахоўных і страховачных агародж, а таксама не прайшоў адпаведны інструктаж па тэхніцы бяспекі выконваемых ім работ.

Па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.