Вы тут

Жыхар Мінска ўначы разбіў вітрыну на адным з рынкаў


У міліцыю звярнуўся вартаўнік гандлёвай пляцоўкі. Ён паведаміў праваахоўнікам, што няпрошаны наведвальнік прыйшоў толькі ў ніжняй бялізне і туфлях. Пра гэта інфармуе МУС.


Начны госць, як высветлілася, залез у шапік, выпіў піва і прыхапіў з сабой прадукты.

Прычыну свайго ўчынку і дзе яго адзенне, непрацуючы мінчанін патлумачыць не змог. З рэзанымі ранамі абедзвюх рук раней судзімага 33-гадовага мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа за рабаванне.

Прэв’ю: brestcity.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.