Вы тут

З 1 лістапада ўстанаўліваюцца забароны на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома


З мэтай стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення чудскага сіга з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго вылаў. У гэты перыяд у сіга праходзіць нераст. Праснаводны прадстаўнік сямейства ласосевых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


А вось сом, наадварот, вельмі адчувальны да пахаладання, таму раней за іншых відаў рыб залягае на зімоўку. Пры гэтым сом становіцца практычна нерухомым, што робіць яго лёгкай здабычай на зімавальных ямах. Для захавання еўрапейскага сома ў зімовы перыяд з 1 лістапада па 31 сакавіка яго вылаў паўсюдна забаронены.

Здабыча гэтых відаў рыбы ў час забароны абыдзецца парушальнікам у буйныя сумы: 12 базавых велічынь (324 рублі) за кожную асобіну еўрапейскага сома і 9 базавых (243 рублі) - за кожную асобіну чудскага сіга.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: baza-ivolga.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.