Вы тут

Выстава памяці Івана Фяцісава працуе ў Мастацкім музеі Брэста


У Мастацкім музеі ў Брэсцкай крэпасці працуе выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Івана Фяцісава, перадае БЕЛТА.


Экспазіцыю, якая размясцілася ў дзвюх залах, складаюць прыкладна 70 работ Івана Фяцісава. Некаторыя ўзяты з фондаў абласнога краязнаўчага музея, але большасць раней нідзе не выстаўлялася. Гэта жывапісныя і графічныя карціны з прыватнай калекцыі, эцюды, эскізы, незавершаныя палотны, а таксама фатаграфіі і асабістыя рэчы майстра, прадастаўленыя дачкой брэсцкай мастачкай Настассяй Фяцісавай.

Іван Фяцісаў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, лірычныя пейзажы, спраектаваў і аформіў экспазіцыі шэрага музеяў Брэсцкай вобласці. Але перш за ўсё яго лічаць непераўзыдзеным партрэтыстам.

Мастак-франтавік, які нарадзіўся ў Разанскай губерні, у 1947 годзе прыехаў у Брэст і назаўсёды звязаў сваё жыццё з гэтым горадам, стаўшы адным з заснавальнікаў рэгіянальнага аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Выставу можна наведаць па 26 лістапада.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.