Вы тут

Кантракты на 72 мільярды долараў


Заключаны на маштабным кірмашы ў Шанхаі.


Нягледзячы на пандэмію COVID-19, на трэцім Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА (CIIE) у Шанхаі былі заключаны здзелкі на рэкордную суму, перасягнуўшы аналагічныя паказчыкі папярэдніх двух мерапрыемстваў. Пра гэта сведчаць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

На маштабным кірмашы былі заключаны пагадненні аб намерах куплі на працягу года тавараў і паслуг на агульную суму 72,62 млрд долараў, што на 2,1 працэнта больш у параўнанні з выніковымі паказчыкамі ЭКСПА мінулага года, заявіў намеснік кіраўніка Бюро CIIE Сунь Чэнхай.

Нагадаем, на першай выставе CIIE у 2018 годзе былі падпісаны пагадненні аб намерах куплі тавараў і паслуг на агульную суму 57,83 млрд, а ў ходзе другой выставы CIIE летась аналагічны паказчык склаў 71,13 млрд. долараў.

Нягледзячы на ўведзеныя абмежаванні ў мэтах стрымлівання распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у гэтым годзе выставачная плошча CIIE склала 360 тыс кв. м, што амаль на 30 тыс кв. м больш, чым летась. Каля 400 тысяч спецыяльных наведвальнікаў з усяго свету зарэгістраваліся для ўдзелу ў мерапрыемстве, адзначыў Сунь Чэнхай.

Амаль 80 працэнтаў прадпрыемстваў з рэйтынгу 500 найбуйнейшых кампаній свету і лідараў той ці іншай галіны, якія ўдзельнічалі ў мінулых двух мерапрыемствах, у гэтым годзе зноў вярнуліся ў Шанхай, дадаў спецыяліст, адзначыўшы, што на трэцяй выставе CIIE было прадстаўлена да 411 новых прадуктаў, тэхналогій і паслуг.

Паводле звестак арганізатараў, дзелавыя сустрэчы інвестараў і ўдзельнікаў выставы ў ходзе ЭКСПА прайшлі прадуктыўна: у анлайн-і афлайн-сесіях, на якіх прысутнічалі 674 экспаненты і 1351 пакупнік, было заключана 861 пагадненне аб намерах супрацоўніцтва.

Натхнёныя магчымасцямі выставы, сотні прадпрыемстваў зарэгістраваліся для ўдзелу ў чацвёртым Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА, якое адбудзецца ў наступным годзе, сказаў Сунь Чэнхай.

Да адкрыцця трэцяга CIIE амаль 100 удзельнікаў, уключаючы кампаніі Hyundai Motor Group, Shiseido і Michelin, ужо падпісалі з аргкамітэтам дагавор аб удзеле ў выставах у бліжэйшыя тры гады.

Ранняя рэгістрацыя з’яўляецца сведчаннем «прызнання CIIE і даверу да кітайскага рынку», адзначыў намеснік міністра камерцыі КНР, кіраўнік Бюро CIIE Ван Бінань.

Прэв’ю: chinaved.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.