Вы тут

З Шанхая — у Швейцарыю


Вытворца электрамабіляў Tesla паведаміў, што аўтамабілі Model 3, зробленыя ў Кітаі, будуць упершыню экспартавацца ў краіны Еўропы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Аўто мяркуецца пастаўляць у Германію, Францыю, Італію, Іспанію, Партугалію і Швейцарыю. Пакуль гаворка ідзе толькі пра мадэль Model 3, якая вырабляецца на шанхайскай Gigafactory 3 нароўні з Model Y. Па дадзеных крыніцы, першая партыя ўжо гатовая да адпраўкі: аўтамабілі пакінулі Кітай на наступным тыдні, а да канца лістапада дабяруцца да порта Зэбрюге ў Бельгіі. Якім будзе кошт Model 3 кітайскай зборкі ў Еўропе, пакуль невядома.

Акрамя ЗША і Кітая, аўтамабілі Tesla збіраюць і ў Еўропе. На прадпрыемстве ў індустрыяльнай зоне горада Тильбург ў Нідэрландах наладжана вытворчасць Model S і Model Y буйнавузлавым метадам: усе камплектуючыя, гатовыя да фінальнай зборкі, пастаўляюцца з амерыканскага завода. Таксама напрыканцы 2021 года ў ваколіцах Берліна адкрыецца «Гігафабрыка» пад нумарам 4 і новая дызайн-студыя. На заводзе плануюць выпускаць акумулятары, электрычныя сілавыя ўстаноўкі, а таксама электракары Model 3 і Model Y.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.