Вы тут

Сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД пройдзе 26-27 лістапада


Асенняя сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД пройдзе 26-27 лістапада, паведамілі ў прэс-службе МПА СНД.


26 лістапада, у Таўрычаскім палацы пройдуць пасяджэнні пастаянных камісій МПА СНД па эканоміцы і фінансах; па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека; па культуры, інфармацыі, турызме і спорце.

У фармаце відэаканферэнцыі 27 лістапада ў Таўрычаскім палацы пачнецца пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый краін Садружнасці, а таксама прадстаўнікі органаў СНД і міжнародных арганізацый. Весці пасяджэнне з чытальнай залы Таўрычаскага палаца будзе старшыня Савета МПА СНД, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка.

Адной з цэнтральных тэм пасяджэння стане заканадаўчае забеспячэнне мер, што прымаюцца ў дзяржавах СНД у сувязі з пандэміяй COVID-19. Будуць таксама разгледжаны пытанні стану і перспектыў эканамічнай інтэграцыі і яе нарматыўна-прававога забеспячэння на еўразійскай прасторы, падрыхтоўкі да назірання за выбарамі ў органы дзяржаўнай улады ў краінах СНД у 2021 годзе, стварэнне Экспертнага савета па навуцы і адукацыі пры МПА СНД.

У гэты ж дзень у фармаце відэаканферэнцыі адбудзецца 51-е пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі СНД. У ім прымуць удзел парламенцкія дэлегацыі дзяржаў СНД. Прамая трансляцыя пленарнага пасяджэння будзе весціся на афіцыйным сайце МПА СНД.

Парламентарыі разгледзяць праекты Канвенцыі аб захаванні аб’ектаў культурнай спадчыны дзяржаў СНД, мадэльнага Працоўнага кодэкса для краін Садружнасці, мадэльнага Выбарчага кодэкса для дзяржаў СНД, а таксама шэраг праектаў мадэльных законаў: «Аб бежанцах», «Аб інжынірынгавай дзейнасці і інжынірынгу», «Аб будаўніцтве аб’ектаў нерухомай маёмасці на долевых пачатках», «Аб экалагічнай бяспецы транспарціроўкі нафтапрадуктаў па трубаправодах», «Аб развіцці і ахове горных тэрыторый», «Аб парламенцкім кантролі», «Аб школьным спорце», «Аб кампенсацыі нанесенай шкоды грамадзянам, пацярпелым ад злачынстваў».

Прэв’ю: МПА СНД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.