Вы тут

Беларуская чыгунка ўпрыгожыць буйныя вакзалы краіны да калядных і навагодніх святаў


Да іх ужо змяніўся чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Пры афармленні залаў выкарыстоўваліся гірлянды ў чырвона-залатой і сіне-сярэбранай каляровай гаме. Навінкай гэтага года сталі пухнатыя ялінкі з фібраоптыкай, устаноўленыя паміж эскалатарамі.


На трэцім паверсе будынка традыцыйна размясцілася тэматычная фотазона. На гэты раз госці і жыхары сталіцы змогуць папоўніць свой сямейны альбом фатаграфіямі на фоне «Палярнага экспрэса» ў кампаніі эльфаў. На стварэнне такой інсталяцыі работнікаў беларускай магістралі натхніла казка Крыса Ван Олсбурга пра маленькага хлопчыка, які не верыў у цуды і напярэдадні Калядаў адправіўся на казачным цягніку да Паўночнага полюсу, каб асабіста пераканацца ў існаванні Санта-Клаўса, распавялі падрабязнасці ўзнікнення ідэі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Дарэчы, фотазона ў выглядзе казачнай платформы 9 3/4 з вядомай кінасагі Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, устаноўленая на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі, у мінулым годзе карысталася ў пасажыраў магістралі асаблівай папулярнасцю.

Акрамя таго, на Прывакзальнай плошчы ў асяроддзі снегавікоў, якія свецяцца, вырасла навагодняя елка. Яна выкананая са штучнага матэрыялу, упрыгожана 2,5 тысячамі шароў рознага дыяметра, сняжынкамі, званочкамі і светлавымі фігурамі анёлаў, а таксама 1,5-кіламетровай гірляндай. Дарэчы, галоўная чыгуначная елка кожны год радуе новым дызайнам.

Упрыгожваць чыгуначныя вакзалы пачалі таксама ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве і іншых гарадах краіны. Плануецца, што да сярэдзіны снежня яны ўсе заззяюць святочнымі агнямі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: БЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.