Вы тут

Маладзёжны тэатр эстрады прэзентаваў «Навагодні Галубы аганёк: Назад у будучыню»


«Звязда» пабывала на канцэрце «Навагодні Галубы аганёк: Назад у будучыню», што прайшоў на мінулым тыдні ў Палацы Рэспублікі.


На навагоднім шоу ад трупы Маладзёжнага тэатра эстрады было шмат цікавага і чароўнага.

Свята пачалося ў фае Палаца, дзе гасцей сустракалі прыгожыя зімовыя персанажы. Захаваць яркія моманты можна было зрабіць ля святочнай фатазоны, а таксама з дапамогай аўтарскай маскі ў інстаграме.

Разам з артыстамі гледачы здзейснілі сапраўдную музычную вандроўку ў часе. Госці пачулі легендарныя хіты эпохі дыска 80-х і 90-х, якія ў свой час захаплялі не адно пакаленне слухачоў. Пад гэтыя мелодыі кахалі, сябравалі, перадавалі з рук у рукі заслуханыя да дзірак касеты і кружэлкі. Сёння ўжо новае пакаленне слухае і перапісвае песні таго часу, яны і цяпер нясуць пазітыўную энергетыку, прымушаючы адчуваць зноўку такія ж хвалюючыя моманты жыцця, як і тады.

У прысутных была магчымасць не проста паглядзець святочную праграму, а яшчэ і ўзгадаць тыя часы, калі ўсёй сям’ёй збіраліся ля блакітнага экрана, каб убачыць любімых герояў і адчуць цудоўны настрой.

Традыцыйна на сцэне размясціліся столікі, за якімі сядзелі артысты тэатра — Уладзімір Варанкоў, Уладзімір Мікалаеў, Руслан Чарнецкі, Наталля Пішчыкевіч, Кацярына Шумская, Дзіяна Чарных. Шампанскае наліваў афіцыянт, з вуснаў артыстаў гучалі жарты, пажаданні, цікавыя гісторыі, усё, як калісьці ў любімай навагодняй перадачы.

Гасцей віталі вядучыя — комік Максім Сокал і артыстка Каця Муратава. На вечары выступалі артысты беларускай эстрады Вольга Вронская, Жанэт, ансамбль «Верасы», шоу «Алюр», Алена Грышанава, Аляксандр Сухараў, Інга Кісялёва, Яўген Ермалковіч, гурты «PROвокация»,«ByCity», «Las Vegas» і іншыя.

Яркія фарбы святочнаму канцэрту дадалі танцы балета театра «Fusion» і шоў-тэатра «Хвілінка».

Сярод спецыяльна запрошаных гасцей — Аляксандр Саладуха, Анжаліка Пушнова, арт-гурт «Беларусы», Святлана Агарвал.

Увогуле, кожны нумар шоу быў гарачым хітом, з асаблівай энергіяй і нястрыманым запалам. Дзякуючы мастацкаму кіраўніку праекта і аўтару сцэнарыю Уладзіславе Арцюкоўскай, а таксама прафесіяналізму артыстаў і тэхнічнага персаналу, удалося стварыць сапраўдны танцавальна-песенны флэшмоб.

Яркія нумары выклікалі бурныя воплескі, а навагодні настрой панаваў на працягу ўсяго вечара. Калі вы па нейкіх прычынах не патрапілі на канцэрт, аднак хочаце адчуць сапраўднае свята, — уключайце тэлевізар 31 снежня і глядзіце трансляцыю агеньчыка па канале СТБ!

Надзея ЗУЕВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.