Вы тут

Дэпутаты прынялі праект абноўленага Падатковага кодэкса ў двух чытаннях


Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў двух чытаннях праект закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса», які змяшчае важныя новаўвядзенні, паведамляе БЕЛТА.


Як паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, стаўкі падаткаў ў 2021 годзе будуць праіндэксаваныя на 5,5%. Гэта устаноўленыя ў беларускіх рублях стаўкі зямельнага, экалагічнага падатку, падатку за здабычу прыродных рэсурсаў, падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, адзiнага падатку з ІП ​​і іншых фізічных асоб. Адначасова на прагнозны ўзровень інфляцыі праіндэксуюць крытэрыі выручкі для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

На 7,4% прадугледжваецца індэксацыя гранічных памераў падатковых ільгот і вылікаў па падаходным падатку з фізічных асоб.

У абноўленым Падатковым кодэксе прапануюць меры па стымуляванні дзелавой актыўнасці і інвестыцыйнай прывабнасці. Акрамя таго, запланаваны мерапрыемствы па спрашчэнні падатковага адміністравання. Новаўвядзенні будуць у падаткаабкладанні малога бізнесу і самазанятасці грамадзян.

Прапануецца адмяніць некаторыя падатковыя льготы (па ПДВ на прадукты і лекі).

У якасці дадатковых мер для кампенсацыі выдаткаў на барацьбу з COVID-19 у 2021-2022 гадах прапануецца павышэнне стаўкі падатку на прыбытак для аператараў сотавай сувязі і аператара па абавязковым аказанні ўніверсальных паслуг электрасувязі з 18% да 30%. Стаўку падатку на прыбытак хочуць павялічыць з 25% да 30% для ламбардаў.

Прапануецца павышэнне стаўкі падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», з 9% да 13%.

Сярод прапанаваных новаўвядзенняў — павышэнне стаўкі зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для размяшчэння гандлёвых цэнтраў, у тым ліку аўтастаянак, якія абслугоўваюць гэтыя ГЦ, з 0,7% да 1,5% ад кадастравага кошту.

Прапануецца даць права мясцовым Саветам дэпутатаў павялічваць або памяншаць да двух разоў стаўкі адзінага падатку з ІП ​​і іншых фізічных асоб у залежнасці ад віду дзейнасці, Мінгарсавету — павялічваць стаўкі гэтага падатку да чатырох разоў.

Абласным Саветам дэпутатаў могуць дазволіць ўводзiць мясцовы збор за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі, максімальная маса якіх не перавышае 5 т, у памеры не больш за тры базавыя велічыні.

З 1 студзеня прапануецца адмяніць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, замест яе будзе транспартны падатак (ён не будзе прывязаны да тэхагляду). Стаўкі падатку ў параўнанні з дзейнымі стаўкамі дзяржпошліны могуць знізіцца ў сярэднім на 25% для фізічных асобаў, на 15% — для арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.