Вы тут

Унікальныя драўляныя статуэткі


Як мяркуюць навукоўцы, драўляныя фігуркі, знойдзеныя на месцы старажытнага пахавання на Цынхай-Тыбецкім сугор’і, могуць сведчыць аб ранніх кантактах паміж Тыбетам і прылеглымі раёнамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітайскія археолагі выявілі драўляныя пахавальныя статуэткі на месцы пахавання Сангмда Лунгга, размешчанага ў павеце Дзанда акругі Нгары, што на захадзе Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай). Гэта першая такая знаходка ў раёне Цінхай-Тыбецкага нагор’я.

Драўляныя пахавальныя статуэткі маюць падабенства са знаходкамі ў раёне Турфана (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Паўночна-Заходні Кітай), заўважыла малодшы навуковы супрацоўнік Даследчага інстытута аховы помнікаў культуры Тыбецкага аўтаномнага раёна Хэ Вэй. Пахаванне было ўпершыню выяўлена ў 2017 годзе. З тых часоў археолагі раскапалі цэлы шэраг рэліквій.

Акрамя пахавальных статуэтак, было выяўлена шэсць фрагментаў упрыгожванняў з золата і срэбра, якія падобныя на тыя, што былі знойдзены ў бліжэйшых пахаваннях, а таксама ў магільнях на паўночным захадзе Індыі і на поўначы Непала, заявіла эксперт.

Па словах Хэ Вэй, медныя вырабы, выяўленыя на месцы раскопак, падобныя са знаходкамі археолагаў ў правінцыях Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і Хубэй (Цэнтральны Кітай). «Прыкладна з 300 года да н. э. ў гэтых мясцінах пачаўся працэс маштабнага засялення людзьмі, падчас якога яны перажылі зараджэнне палітычных інстытутаў і энергічнае развіццё вытворчасці і ўкладу жыцця. Тут адбылося зліццё культур Сіньцзяна, Паўночнага Непала, Паўночнай Індыі, тыбецкай Лхасы, рэгіёну Лхокха (Шаньнань) і Ханьскага раёнаў», — адзначыла вучоны. Прыкладна з 600 года н. э. пахаванне Сангмда Лунгга больш не выкарыстоўвалася, і актыўнасць чалавека ў дадзеным раёне завяршылася.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.