Вы тут

Правядзенне VІ Усебеларускага народнага сходу плануецца на 11–12 лютага


Пра тое, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня ў Палацы Незалежнасці. Там праходзіла нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі й правядзення ўсенароднага форуму. Паўдзельнічалі ў нарадзе спікеры беларускага Парламента, Прэм’ер-міністр, кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


Нарада ў Прэзідэнта. Фота БЕЛТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты народны сход стане найважнейшым форумам пяцігоддзя: “І паколькі вялікае бачыцца на адлегласці, то праз некаторы час мы, можа, зразумеем, што гэта найважнейшы форум і ў гісторыі нашага народа. У сілу таго моманту, які краіна перажывае”.

Па сутнасці, пачалі працаваць рэспубліканскі ды рэгіянальныя аргкамітэты, з 29 снежня ідзе абранне дэлегатаў. Як падкрэсліў Прэзідэнт, гэта павінны быць людзі, якія прадстаўляюць усе пласты й групы нашага насельніцтва, увесь беларускі народ. Так было заўсёды, пачынаючы з 1996 года, калі праводзіўся першы Усебеларускі з’езд. Згадваючы тое, Прэзідэнт адзначыў: “Тады было таксама няпроста, добра памятаеце: нагняталася супрацьстаянне, але мы змаглі аб’яднаць людзей і накіраваць энергію грамадства на карысць краіны. Шчыра кажучы, першаму Усебеларускаму народнаму сходу належала выратаваць сітуацыю ў той час, абараніць краіну, і ў тым яго гістарычная роля й сутнасць. І гэты орган прамога народаўладдзя сыграў важную ролю”.

Сёння ж, адзначыў Прэзідэнт, таксама няпросты час для краіны, магчыма, яшчэ больш неадназначны. Бо такога знешняга ціску Беларусь не адчувала ніколі: “У тым асаблівасць цяперашняга перыяду й цяперашняга Усебеларускага народнага сходу. Тады было няпроста, але такога знешняга ціску не было. Усе велізарныя краіны былі занятыя сваімі праблемамі”.

Традыцыйна ўжо на Усебеларускім народным сходзе будуць падведзены вынікі пяцігодкі: чаго дасягнулі, што не атрымалася й чаму. Дэлегаты разгледзяць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021–2025 гады, ацэняць механізмы, з дапамогай якіх прапануецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў найскладаных знешніх умовах. Кіраўнік дзяржавы, кажучы пра тое, адзначыў: “Мы выдатна разумеем, што геапалітычнае ды эканамічнае супрацьстаянне будзе нарастаць, ды й пандэмія ў бліжэйшы час нікуды не дзенецца”. І важна, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, каб усе новаўвядзенні, якія будуць прапаноўвацца на сходзе, служылі беларусам ды іх дабрабыту: “Ніякіх рашэнняў ва ўгоду замежным “дарадцам” з іх тутэйшымі прыхільнікамі быць не павінна! Вакол гэтых галоўных пастулатаў неабходна будаваць і канцэпцыю асноўнага дакладу, і яго абмеркаванне. Людзі павінны ад улады пачуць пра галоўныя напрамкі нашага развіцця на будучую пяцігодку, пабачыць аналіз пройдзенага. І тыя два пытанні — эканамічныя і сацыяльна-палітычныя — павінны прагучаць. Нашы бачанне й прапановы ўдзельнікаў сходу павінны быць канкрэтнымі, адлюстроўваць рэальныя праблемы й спадзяванні людзей. Нам не патрэбныя адарваныя ад жыцця тэорыі. Патрэбен адказ на існуючыя запыты грамадства. Пры тым варта вывучыць найшырокі спектр меркаванняў, развагаў нашых грамадзян”.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу ў краіне арганізаваны шырокі грамадскі дыялог. У рэгіёнах, працоўных калектывах, ВНУ абмяркоўваюцца асноўныя напрамкі развіцця краіны. Працуюць грамадскія прыёмныя, дзе кожны ахвочы можа выказаць сваё меркаванне, унесці прапановы. “Сёння выказацца можа кожны. Гэта ж і ёсць плюралізм меркаванняў, неабходны для прыняцця правільных кіраўнічых рашэнняў, выбудоўвання эфектыўнага балансу паміж інтарэсамі дзяржавы й грамадства”, — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Падрыхтаваў Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.