Вы тут

Бычок Гаўруша пасяліўся ў Буйніцкім заасадзе пад Магілёвам


Пра гэта рэдакцыі паведаміў дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага Георгій Маліноўскі.


— Яго нам падарыў Магілёўскі мясакамбінат, — адзначыў Георгій Мікалаевіч. — Прадпрыемства спецыяльна купіла яго для навагодніх забаў на сваёй пляцоўцы, а пасля таго, як яны скончыліся, перадала нам. Пакуль Гаўруша будзе жыць на канюшні, а вясной, калі пацяплее, перавядзём у вальер бліжэй да ўваходу ў заасад, каб ён сустракаў кожнага, хто прыйдзе да нас. Такім чынам будзем падымаць настрой людзям, а заадно адукоўваць гараджан. Тыя, у каго няма знаёмых у вёсках, успрымаюць сёння свойскіх жывёл як экзотыку.

Звычайна, калі ў заасадзе з’яўляецца новы жыхар, сярод навучэнцаў каледжа, якія даглядаюць тутэйшых гадаванцаў, праводзіцца конкурс на лепшае імя. Цяпер такой неабходнасці не было, паколькі бычок ужо атрымаў імя ад папярэдняга гаспадара. Чорны прыгажун з карычневымі вушкамі адчувае сябе на новым месцы вельмі камфортна.Яму яшчэ толькі 4 месяцы, а важыць ён 110 кілаграмаў.  

Дарэчы, летась заасад папоўніўся новымі жыхарамі. Узамен лані з Мінскага заапарка сюды пераехалі два дзікабраза, а замест зубра — дзве поні. Акрамя гэтага на працягу года тут нарадзіліся чатыры зубры і некалькі плямістых аленяў і ланяў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Георгія МАЛІНОЎСКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.