Вы тут

У Мінску з-за аварыі на цеплавых сетках 22 студзеня не будуць працаваць школа і яслі-сад па вуліцы Альшэўскага


Паводле інфармацыі прадпрыемства «Мінскія цеплавыя сеткі» ,22 студзеня плануецца часовае адключэнне гарачага водазабеспячэння і ацяплення з-за аварыйнай сітуацыі на вонкавых сетках цеплазабеспячэння ў Мінску па вуліцы Альшэўскага, 70 і 74а. Гэта сярэдняя школа №81 і дзіцячы сад №411, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».


Знаходжанне дзяцей у гэты дзень арганізуюць ва ўстановах, размешчаных паблізу.

- Для вучняў 81-й школы будуць працаваць дзяжурныя групы ў школе №128, вул. Альшэўскага, 59, выхаванцаў 411-га дзіцячага садка чакаюць у яслях-садку №401, вул. Лынькова, 23, – адзначылі ў Мінгарвыканкаме. – У месцах часовага знаходжання дзяцей будуць выкананы неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і забяспечана гарачае харчаванне.

Школьныя заняткі перанясуць з пятніцы на суботу.

Прэв’ю: u24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.