Вы тут

Больш за 10 тыс. навагодніх ёлак было вывезена з кантэйнерных пляцовак з трох раёнаў Мінска


Перапрацаваныя навагоднія дрэвы мінчан будуць выкарыстаныя ў якасці кампоста ў гаспадарчай дзейнасці, распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» ў групе кампаній Remondis.


Больш за 10 тыс. навагодніх елак было вывезена з кантэйнерных пляцовак з трох раёнаў сталіцы пасля святаў. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе.

— Нам вельмі прыемна, што столькі людзей адгукнулася на наш заклік паклапаціцца аб навакольным асяроддзі, і мы ўдзячныя кожнаму за ўдзел у акцыі, — адзначыў генеральны дырэктар групы кампаній Remondis Эрвін Куртбедзінаў. — Вядома, гэта не зусім выгадна для нашай кампаніі з эканамічнага пункту гледжання, але ў першую чаргу мы думаем пра экалагічную бяспеку і праз гэтую акцыю ў чарговы раз хацелі сказаць людзям, як важна клапаціцца аб прыродзе і будучыя пакаленні.

На працягу двух дзён акцыі на лініі працавалі 12 аўто. Спецтранспарт забіраў елкі з 1 000 месцаў для збору адходаў у Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах горада.

Усе елі былі адпраўленыя на аб’ект, дзе сыравіна будзе перапрацавана ў кампост, які будуць прымяняць у гаспадарчай дзейнасці. Дарэчы, з 100 т сыравіны можна атрымаць 50-60 т кампоста.

Прэв’ю: zvencity.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.