Вы тут

У Брэсце пасялілася самая хуткая птушка планеты


У Брэсце выяўлена пражыванне і зімоўка адной з рэдкіх птушак беларускай фауны — сокала сапсана, паведаміў БелТА намеснік дырэктара па навуковай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык.


Фота Віктара Дзямянчыка.

«У працэсе выканання нашага праекта па ацэнцы прыродна-экалагічных славутасцяў Брэста мы выявілі зусім унікальную з’яву — рэгулярнае пражыванне і зімоўку сокала сапсана. Яшчэ познім летам мы заўважылі адзіночнага сапсана, а ў гэтую зіму ўпершыню для нашай краіны назіраем адразу тры, у тым ліку маладыя , асобіны», — адзначыў Віктар Дзямянчык.

Сапсан — самая хуткасная птушка на планеце: у палёце ён развівае хуткасць звыш 300 км/г. Адзін час гэты птушыны драпежнік быў на мяжы поўнага знікнення. У Чырвоную кнігу Беларусі яго занеслі 40 гадоў таму. Лічыцца, што ў апошнія дзесяцігоддзі гнездзішчы сапсана зніклі ў нашай краіне. Зрэдку ў летні перыяд яго адзначаюць на верхавых балотах беларускага Паазер’я.

Дзіўна і тое, што сапсаны перанеслі не самую простую зіму. «У адну з начэй у Брэсце была рэкордна нізкая тэмпература — 24 градуса марозу. Мы дзяжурылі ля трубы на выпадак, калі сокал замерзне і ўпадзе, каб яго падабраць і адагрэць. Ён, небарака, сядзеў і павіскваў ад холаду. Але нічога, перанёс. гэта таксама вялікае дасягненне, таму што звычайна гэтыя сокалы адкачоўваюць у паўднёвыя рэгіёны», — заўважыў Віктар Дзямянчык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.