Вы тут

Абмеркавалі выдавецкія рэаліі і перспектывы ў Саюзнай дзяржаве


Выдавецкія рэаліі і перспектывы ў Саюзнай дзяржаве абмеркавалі напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, што адзначаецца 2 красавіка, падчас сустрэчы прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і беларускіх выдавецтваў з журналістамі. У ходзе размовы згадалі яркія выдавецкія праекты, якія ўжо рэалізаваны, і тыя, што чакаюць свайго ўвасаблення.


— Выдавецкая дзейнасць вельмі важная сфера для Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, паколькі дазваляе акумуліраваць і канцэнтраваць тыя напрамкі і моманты, якія з’яўляюцца найбольш актуальнымі ў пэўныя перыяды інтэграцыйнага супрацоўніцтва, рэалізоўваючы іх у друкаваных выданнях. Традыцыйна ў нас у выдавецкай дзейнасці трэнды і напрамкі — гэта нарматыўныя, прававыя дакументы Саюзнай дзяржавы, паколькі мы з’яўляемся выканаўчым органам, матэрыялы, што адлюстроўваюць ход праграм і іх рэалізацыі ў Саюзнай дзяржаве. Тут мы карыстаемся магчымасцямі перыядычных СМІ. Што тычыцца рэалізацыі буйных сумесных праектаў з беларускімі выдавецтвамі, то тут заўсёды заўважны быў іх прафесіяналізм,  гатоўнасць працаваць нават у форс-мажорных абставінах, дэманструючы тэхнічны і творчы патэнцыял, — адзначыла кансультант прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Наталля Конанава.

Так, вынікам цеснага і плённага супрацоўніцтва стала з’яўленне выданняў, сярод якіх кнігі «Крыніцы памяці», «Мустай Карым. Доўгае-доўгае дзяцінства», «Адрасы рускай літаратуры ў Беларусі. Адрасы беларускай літаратуры ў Расіі» і многія іншыя. Таксама варта згадаць выданне альманаху па выніках конкурсу маладых літаратараў «Мост дружбы», які сёлета выйдзе ў пяты раз. Гэтае выданне — не толькі добрая магчымасць для маладых аўтараў апублікаваць свае творы, але часам і перспектыва быць заўважанымі іншымі выдаўцамі. У ім творы маладых пісьменнікаў перакладаюцца з рускай мовы на беларускую і наадварот, і друкуюцца ў двух варыянтах. Альманах выпускаецца раз на два гады, бо і творчае спаборніцтва праводзіцца з такой жа перыядычнасцю…

— Кнігі, якія выдаюцца па праграме Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі — гэта дастаткова складаная і шматгранная бібліятэка, якая сфарміравалася за апошнія гады. Яна звязана і з пытаннямі нашага агульнага гістарычнага развіцця, з пытаннямі грамадска-палітычнай праблематыкі і з той літаратурай, рознымі кірункамі ў нацыянальных культурах Беларусі і Расіі, якія выклікаюць цікавасць, — падзяліўся дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. — У нас выходзяць кнігі звязаныя з тэмай памяці пра Вялікую Айчынную вайну, актыўна прадстаўляем літаратуру народаў Расіі і ў такіх праектах, як, напрыклад, альманах «Сугучча», дзе прадстаўлены сучасныя празаікі і паэты… Спадзяемся, што і ў далейшым наша супрацоўніцтва будзе працягнута.

Што тычыцца нашых планаў на бягучы год у выдавецкім сектары, якія будуць рэалізаваны пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, то вядзецца праца над падрыхтоўкай кнігі «Да Іллі Рэпіна ў Здраўнёва», над альбомам прысвечаным 30-гадоваму юбілею фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», а таксама свет убачыць кніга пра Максіма Багдановіча. Апошняя, дарэчы, з’яўляецца праектам выдавецтва «Мастацкая літаратура», з якім яно перамагло ў ходзе конкурснага адбору. Як акрэсліў канцэпцыю будучага выдання галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп, у ім будуць змешчаны творы класіка, успаміны пра яго родных, сяброў і знаёмых, артыкулы пра яго на рускай і беларускай мовах.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.