Вы тут

У Асіповічах пліты перакрыцця абваліліся на чалавека


На дапамогу хутка прыйшлі ратавальнікі, інфармуе МНС.


Фота: МНС

Выратавальнікам прыйшло паведамленне пра абрушэнне пліт перакрыцця на чалавека ў закінутым будынку па вул. Сташкевіча ў г. Асіповічы.

У адным з будынкаў на тэрыторыі закінутага недабудаванага бальнічнага комплексу адбылося абвальванне трох жалезабетонных пліт перакрыцця. Пад адной з пліт знаходзіўся чалавек.

Фота: МНС

Фота: МНС

Работнікі МНС — капітан Павел Альховік і прапаршчык Сяргей Іотка пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага апарату дасталі пацярпелага з–пад жалезабетоннай пліты і перадалі работнікам хуткай дапамогі.

Пацярпелы Б. 2003 г.н., выхаванец УА «Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа–інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата». Са слоў пацярпелага, у вольны ад заняткаў час ён знаходзіўся ў закінутым будынку з мэтай прагулкі. З страсеннем галаўнога мозгу і пераломамі малады чалавек дастаўлены ў бальніцу.

Магчымая прычына абвальвання — ветхасць апорных канструкцый будынка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.