Вы тут

Макей: Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні якасных адносін з Украінай


Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні якасных адносін з Украінай. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.


«На працягу многіх стагоддзяў нашы народы жылі ў міры, дружбе і згодзе. Беларускі бок ніколі не зробіць падобнага кшталту заяваў і канкрэтных дзеянняў адносна таго, каб паставіць адносіны з украінскім народам на паўзу, гэтага не будзе ніколі. І тыя штучныя рэчы, заявы адносна таго, што нібыта з тэрыторыі Беларусі зыходзіць нейкая пагроза для Украіны, абсалютна беспадстаўныя. І хутчэй за ўсё, мэта іх складаецца ў тым, каб знайсці нейкія апраўданні сваім не вельмі разумным крокам і дзеянняў. Я так гэта расцэньваю», — перакананы Уладзімір Макей .

«Аднойчы Прэзідэнт Беларусі сказаў, што мы прыедзем у Украіну, але мы прыедзем не на танку, а на трактары, — сказаў міністр. — Мы зацікаўлены ў тым, каб мяжа даўжынёй у 1084 км была мяжой дружбы, міру і згоды. І каб мы размаўлялі праз гэтую мяжу не як праз высокі плот, абвінавачваючы адзін аднаго ў нейкіх ўласных грахах, а каб брамы былі адкрыты, каб мы спакойна размаўлялі адзін з адным. І каб нічога не азмрочвала нашых адносін. Мы прытрымліваемся такога падыходу ».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.