Вы тут

З якімі змяненнямі ў закон «Аб электрасувязі» пагадзіліся сенатары?


На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі былі разгледжаны навацыі законапраекта.


Як растлумачыла калегам старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ, законапраект стварае прававыя перадумовы для фарміравання выразных і эфектыўных механізмаў аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, у тым ліку спынення супрацьпраўнай дзейнасці ў інтэрнэт-прасторы.

Законапраект надзяляе Аператыўна-аналітычны цэнтр дадатковымі паўнамоцтвамі ў сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

Сярод навел — замацаванне права Аператыўна-аналітычнага цэнтра прымаць рашэнні аб спыненні ці абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі. Падставай для прыняцця такіх мер можа з'яўляцца выяўленне інфармацыі з заклікамі да масавых беспарадкаў, удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, а таксама звестак, якія ствараюць пагрозу групавых парушэнняў грамадскага парадку і бяспекі, пагражаюць функцыянаванню крытычна важных аб'ектаў сацыяльнай, вытворчай, транспартнай, энергетычнай і іншай інфраструктуры.

Акрамя таго, змяняюцца некаторыя прынцыпы і падыходы да ліцэнзавання ў галіне сувязі. У прыватнасці, невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў ААЦ, якія змяшчаюцца ў рашэннях і прымаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі», прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні.

Пры гэтым да аператараў не будуць прымяняцца меры за невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, калі падобныя парушэнні з'явіліся ў выніку прыняцця такіх рашэнняў.

— Пастаянная камісія лічыць неабходным адзначыць, што прыняцце гэтага законапраекта пры няправільным і аднабаковым тлумачэнні яго нормаў можа мець негатыўны грамадскі рэзананс, — падкрэсліла Таццяна Рунец. — У сувязі з гэтым неабходна адпаведная работа з насельніцтвам, перш за ўсё тлумачэнне нормаў у частцы выкарыстання або абмежавання доступу да інтэрнэту.

Старшыня профільнай камісіі звярнула ўвагу калег на тое, што пытанне абмежавання доступу вельмі адчувальнае і нельга дапусціць спекуляцый на дадзеную тэму.

Загаловак у газеце: «Анлайн» пад кантролем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.