Вы тут

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці


Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», перадае БелТА.


Фота БелТА

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і прыняты ў першым чытанні 31 мая 2023 года. Законапраект замацоўвае новыя падыходы да рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і вызначае новую структуру бізнесу, якая будзе складацца з дзвюх катэгорый: юрыдычныя асобы, у ліку якіх выдзяляюцца малыя (з колькасцю працуючых да 100 чалавек), сярэднія (з колькасцю да 250 чалавек) і буйныя (з колькасцю звыш 250 чалавек) камерцыйныя арганізацыі; фізічныя асобы, якія будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю ў якасці рамесніка, уладальніка аграэкасядзібы, індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама самастойна весці прафесійную дзейнасць.

Абмяжоўваюцца віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Іх пералік будзе ўстанаўлівацца ўрадам Рэспублікі Беларусь зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.

Што датычыцца відаў дзейнасці, якія не ўвайшлі ў названы пералік, то з 1 кастрычніка 2024 года ўводзіцца забарона на рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў і ўстанаўліваецца абавязак пераходу дзейных на момант прыняцця законапраекта індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы (да 31 снежня 2025 г.). Пры гэтым замацоўваецца спрошчаны механізм пераходу (на працягу аднаго працоўнага дня), што дазволіць ім аператыўна ажыццявіць усе неабходныя працэдурныя дзеянні. Таксама прадугледжваецца перагляд відаў дзейнасці, якія будуць даступны для ажыццяўлення рамеснікам і самазанятым грамадзянам. Такія віды дзейнасці будуць вызначацца ўрадам у адным акце (цяпер такія пералікі замацаваны ў розных заканадаўчых актах).

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.