Вы тут

У Windows вернуць віджэты


У новую аперацыйную сістэму ад Microsoft будзе вернутая падтрымка віджэтаў для працоўнага стала. Такім чынам, карыстальнікі змогуць размясціць на экране інфарматыўныя блокі ад розных сэрвісаў і прыкладанняў, перадае Лента.ру.


Па словах інсайдэра Walking Cat, уладальнікі ліцэнзійных копій Windows 11 змогуць усталяваць на працоўны стол віджэты, у тым ліку, ад іншых вытворцаў, а не толькі ад фірмовых праграм Microsoft. Аднак блогер лічыць, што на першым этапе разгортвання АС будуць даступныя толькі ўбудаваныя ў Windows віджэты.

Паведамленне інсайдэра пацвердзіў інжынер Рафаэль Рывэра (Rafael Rivera). Паводле слоў спецыяліста, ён не бачыць якіх-небудзь згадак адносна таго, што падтрымка іншых віджэтаў з’явіцца ў арыгінальнай версіі Windows 11. Аднак дадзеныя пашырэння будуць укараняцца паступова, з наступнымі абнаўленнямі. Анонс Windows 11 павінен адбыцца 24 чэрвеня.

Функцыю віджэтаў мела аперацыйная сістэма Windows Vista, якая выйшла ў 2006 годзе. Спыненне падтрымкі АС завяршылася 11 красавіка 2017 года.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.