Вы тут

У Гомелі ратавальнікі ўтылізавалі 100 выкінутых люмінесцэнтных лямпаў


У Гомелі выяўлена 100 люмінесцэнтных лямпаў — ратавальнікі правялі працы для іх утылізацыі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласное ўпраўленне МНС.


15 верасня ў 15.59 у МНС паступіла паведамленне ад грамадзяніна аб тым, што на вул. Карастаянавай на пляцоўцы для збору смецця выяўлена вялікая колькасць люмінесцэнтных лямпаў. Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што там знаходзіцца каля 100 люмінесцэнтных лямпаў, частка з якіх разбіта.

«Работнікамі службы хімічнай і радыяцыйнай абароны абласнога ўпраўлення МНС былі зроблены замеры на перавышэнне ГДК ртутных пароў. Перавышэнне не зафіксавана. Работнікамі КЖРЭУП „Сельмашаўскае“ лямпы былі канфіскаваныя для наступнай утылізацыі. Пацярпелых няма», — распавялі ў МНС.

Варта адзначыць, што выкідваць люмінесцэнтныя лямпы ў месцах агульнага збору смецця не дапускаецца. Для гэтага ёсць спецыялізаваныя месцы для іх збору з наступнай утылізацыяй.

Фота Гомельскага абласнога УМНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.