Вы тут

Беларускія школьнікі і першакурснікі прадставяць свае праекты на TEDxYouth@Minsk


25 верасня адбудзецца інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk. Сёлета яна пройдзе ў анлайн-фармаце і будзе транслявацца ў прамым эфіры на сайце праекта «Першыя». Яе ўдзельнікі — 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з розных рэгіёнаў Беларусі — прадставяць свае ідэі і праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, урбаністыкі, інклюзіі і культуры.


Удзельнікі выйдуць у знакаміты чырвоны круг TEDx з 10-хвіліннай прамовай, якую рыхтавалі разам са сваімі ментарамі — прадстаўнікамі беларускай супольнасці TEDxMinsk. Па традыцыі прэзентацыі ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта «Першыя» — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

Ганна Груша з Мінска ўпэнена, что ўсю нашу дзейнасць трэба ўспрымаць як неабсяжнае поле для гульняў, бо менавіта яны дапамагаюць зрабіць любы працэс простым і цікавым. І прапануе згуляць з ёй тым, хто лічыць экалогію нечым складаным і «не сваім».

Дзмітрый Грыбоўскі з Барысава ведае, як зацікавіць падлеткаў чытаннем і з дапамогай сацсетак адчуць сувязь з літаратурай, героямі твораў і іншымі чытачамі.

Настасся Домніч з вёскі Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна знайшла арыгінальны спосаб вывучэння гісторыі — праз прыгатаванне традыцыйных страў. І ўзялася за арганізацыю міні-пякарні, дзе будуць выкарыстоўваць і захоўваць старажытныя рэцэпты. 

Мінчанка Дар’я Камінская падзеліцца сваім спосабам, як лёгка і весела вучыць вершы са школьнай праграмы.

Соф’я Лагуткова з Гомеля прапанавала ідэю пераапрацоўваць аднаразовыя маскі так, каб не шкодзіць ні навакольнаму асяроддзю, ні самім людзям.

Марыя Патапава з Полацка прапануе пазнаёміцца са спосабамі распрацоўкі тактыльных карцін, каб арганізаваць выставы ў беларускіх гарадах і паказаць невідушчым наведвальнікам знакамітыя мастацкія творы. 

Іван Пухоўскі з Чэрыкава лічыць, што ў крэатыўнай прасторы значна прасцей выхаваць крэатыўнага чалавека. Напрыклад, навучанне ў класах з жывымі сценамі будзе больш камфортным і да таго ж больш прыдатным для правядзення ўрокаў біялогіі, экалогіі і нават праграмавання.

Мікіта Русецкі з Віцебска пазнаёміць са сваім праектам NESEKRET, які дапаможа школьнікам і педагогам зрабіць больш разнастайным навучальны працэс і тым самым павысіць яго эфектыўнасць.

Ганна Сямёнава з Мінска разам з камандай стварыла праект Accessia, каб любы чалавек з дапамогай сучасных тэхналогій, а таксама тэстаў, выкананых карыстальнікам, шукаў сферу, у якой зможа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял.

Валерыя Цабрук з Пружан раскажа, як маляванне дапамагае сацыялізацыі і псіхаэмацыйнаму развіццю дзяцей з асаблівасцямі. 

Прамая бясплатная трансляцыя канферэнцыі TEDxYouth@Minsk пачнецца 25 верасня ў 13:00. Далучыцца да эфіру можна на сайце generation.a1.by

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, які з 2019 года арганізуецца для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Цягам навучальнага года школьнікі распрацоўваюць свае праекты ў розных тэматычных кірунках. Сёлета іх ужо пяць: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Урбаністыка», «Інклюзія» і «Культура». Таксама для ўдзельнікаў праводзяцца майстар-класы і мітапы, у якіх прафесіяналы з розных сфер дзеляцца парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў. Сезон 2021 года цалкам праходзіць у анлайн-фармаце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.