Вы тут

У Мінскай вобласці 2 вытворцы тавараў прыцягнутыя да адказнасці за парушэнне цэнаўтварэння


Па выніках маніторынгаў КДК Мінскай вобласці за парушэнні заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння да адказнасці прыцягнуты 2 вытворцы тавараў, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал Камітэта дзяржаўнага кантролю.


Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці падчас маніторынгаў арганізацый гандлю вывучыў выкананне пастаўшчыкамі і вытворцамі патрабаванняў заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння. Былі выяўлены парушэнні, звязаныя з перавышэннем гранічна дапушчальных адпускных цэн на сацыяльна значныя тавары. За верасень-кастрычнік 2021 года яны ўстаноўлены па 4 вытворцам харчовых тавараў. З пачатку года да адказнасці прыцягнутыя 2 юрыдычныя асобы, якія павінны выплаціць Br529 тыс. штрафу.

У 2021 годзе розныя парушэнні выяўленыя ў 203 гандлёвых аб’ектах рэгіёну, у 66 з іх зафіксавана невыкананне парадку фарміравання цэн. Напрыклад, у павільёне прыватнага прадпрыемства Пухавіцкага раёна з перавышэннем гранічных гандлёвых надбавак рэалізоўвалі бульбу( на 24,3%), капусту (24%), моркву (37%), буракі (13%), цукар (10%), а ў гандлёвым павільёне індывідуальнага прадпрымальніка ў Клецкім раёне аналагічна прадавалі мясныя і каўбасныя вырабы (перавышэнне склала ад 5% да 117%).

Як адзначылі ў кантрольным ведамстве, ва ўсіх выяўленых выпадках парушэнні аператыўна ліквідаваныя.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.