Вы тут

Вучоныя высветлілі, як праяўляецца посткавідны сіндром у дзяцей і падлеткаў


Вучоныя з Германіі вызначылі пералік і цяжар сімптомаў, звязаных з доўгатэрміновымі наступствамі COVID-19 у дзяцей і падлеткаў, паведамляюць РІА Навіны.


Нямецкія вучоныя апрацавалі інфармацыю па 38 млн чалавек, што складае 45 працэнтаў насельніцтва Германіі. З іх адабралі 157 тыс. чалавек, якім быў пастаўлены дыягназ COVID-19 да 30 чэрвеня 2020 года, — 145184 дарослыя і 11950 дзяцей і падлеткаў да 17 гадоў. У абедзвюх групах аўтары вылучылі тых, у каго скаргі захоўваліся праз тры месяцы пасля пастаноўкі дыягназу.

Нягледзячы на тое, што, паводле медыцынскай статыстыкі, захваральнасць на COVID-19 у дарослых на 162 працэнты вышэйшая, чым у дзяцей і падлеткаў, розніца ў праяўленнях посткавіднага сіндрому была не такой вялікай — усяго 41 працэнт.

Даследчыкі адзначаюць, што ў дзяцей у параўнанні з дарослымі акцэнт праяўлення посткавіднага сіндрому зрушаны ў бок праблем з псіхічным здароўем. Калі ў дарослых посткавідны сіндром часцей праяўляецца ў форме дыхальнай недастатковасці, выпадзення валасоў, агульнага недамагання, страты смакавых адчуванняў і галаўнога болю, то ў дзяцей больш распаўсюджаны такія сімптомы, як устойлівая стомленасць, трывожнасць і дэпрэсія, галаўны боль і болі ў жываце, саматычныя расстройствы.

На думку аўтараў, гэта паказвае на неабходнасць распрацоўкі спецыяльных рэкамендацый для ўрачоў і псіхолагаў па рабоце з дзецьмі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю.

Даследчыкі таксама адзначаюць, што гэта самае маштабнае на сённяшні дзень даследаванне ў свеце, прысвечанае посткавіднаму сіндрому ў дзяцей і падлеткаў. Яго вынікі паказалі агульны рост захваральнасці сярод маладых людзей апошнім часам, хоць яна ўсё яшчэ прыкметна ніжэйшая, чым сярод дарослых.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.