Вы тут

У Магілёўскай вобласці майстар лесу браў хабар за ўтойванне фактаў незаконных высечак


У Магілёўскай вобласці майстар лесу атрымліваў хабар за ўтойванне фактаў незаконных высечак дрэў. У дачыненні да мужчыны распачата і расследуецца крымінальная справа, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава, перадае БелТА.


Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы аператыўна-вышуковай дзейнасці супрацоўнікаў АБЭЗ Магілёўскага РАУС. Паводле звестак следства, 49-гадовы мужчына працаваў майстрам лесу і з мая па верасень 2020 года за ўтойванне фактаў незаконных высечак дрэў і прадастаўленне інфармацыі аб рэйдавых мерапрыемствах работнікамі лясгаса сістэматычна атрымліваў грашовую і матэрыяльную ўзнагароду ад зацікаўленай асобы. За спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб непрыцягненні да адказнасці майстар лесу атрымаў ад асобы, якая парушыла заканадаўства аб лесакарыстанні, грашовае ўзнагароджанне ў памеры больш за Br1,1 тыс. Акрамя таго, у якасці хабару абвінавачаны атрымаў таксама аўтамабіль. Устаноўлена 3 эпізоды злачыннай дзейнасці.

Следчымі дапытаныя абвінавачаны і сведкі, праведзены ператрус па месцы жыхарства фігуранта, на маёмасць абвінавачанага накладзены арышт. Падчас папярэдняга расследавання атрыманы аўтамабіль канфіскаваны.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) КК. З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У цяперашні час праводзяцца працэсуальныя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне іншых фактаў яго злачыннай дзейнасці.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.