Вы тут

Праект палажэння аб спартыўных сталіцах Садружнасці ўзгоднены на экспертным узроўні


У штаб-кватэры СНД у Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта палажэння аб міждзяржаўнай праграме «Спартыўныя сталіцы Садружнасці», паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.


У мерапрыемстве, якое праходзіла з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта СНД Бекетжан Жумаханаў адзначыў, што ініцыятыва рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы «Спартыўныя сталіцы Садружнасці» паступіла ад Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі і была станоўча ўспрынята Выканаўчым камітэтам СНД. У верасні праект палажэння быў адобраны і рэкамендаваны Саветам па фізічнай культуры і спорце Садружнасці для падрыхтоўкі ва ўстаноўленым парадку да разгляду Саветам міністраў замежных спраў СНД.

«Упэўнены, што гэты праект стане яркім прадаўжэннем новых ідэй у спартыўнай сферы, якія былі ажыццёўлены апошнім часам. Рэалізацыя гэтай ініцыятывы дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне ў сферы фізічнай культуры і спорту краін Садружнасці за кошт канцэнтрацыі ўвагі да спартыўных і гуманітарных мерапрыемстваў горада, які з’яўляецца спартыўнай сталіцай, а таксама будзе садзейнічаць інфраструктурнаму паляпшэнню гарадоў краін Садружнасці», — адзначыў Бекетжан Жумаханаў.

Падчас пасяджэння эксперты дапрацавалі і ўзгаднілі праект палажэння аб міждзяржаўнай праграме «Спартыўныя сталіцы Садружнасці». Пасля ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення дакумент будзе ўнесены на разгляд Савета міністраў замежных спраў СНД.

Міждзяржаўная праграма прадугледжвае штогадовую канцэнтрацыю спартыўных рэсурсаў дзяржаў СНД у гарадах, якія атрымалі статус «Спартыўная сталіца Садружнасці», і стварэнне на гэтай аснове яркай, багатай і разнастайнай палітры спартыўных і гуманітарных мерапрыемстваў.

Мяркуецца, што праграма будзе рэалізоўвацца па чарзе ў дзяржавах СНД у парадку рускага алфавіта назваў дзяржаў. Для гэтага будуць праводзіцца нацыянальныя працэдуры адбору гарадоў на права атрымання статусу «Спартыўная сталіца Садружнасці». Па іх выніках будзе выбірацца адзін горад, як правіла, несталічны, у якасці кандыдата на правядзенне праграмы. Выключэнні будуць рабіцца ў год правядзення Гульняў краін СНД — тады статус «Спартыўная сталіца Садружнасці» прысвойваецца гораду, які прымае гэта мерапрыемства.

Фота: прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.