Вы тут

Мінчанка пераводзіла праз інтэрнэт-банкінг грошы дачкі і пазбавілася сродкаў


Мінчанка хацела перавесці праз інтэрнет-банкінг грошы на рахунак дачкі і пазбавілася сродкаў, паведамілі у ДУУС Мінгарвыканкама.


У Партызанскае РУУС сталіцы звярнулася 56-гадовая мінчанка, якая стала ахвярай кібермахляроў. «Жанчына хацела праз інтэрнэт-банкінг ажыццявіць перавод грашовых сродкаў для дачкі. Па спасылцы ў браўзэры яна зайшла на сайт, які па афармленні і дызайне быў падобны на афіцыйную старонку банка, у якім яна абслугоўваецца. Сістэма завісла пасля таго, як мінчанка ўвяла лагін і пароль. Праз некаторы час пацярпелая выявіла, што з рахунку яе банкаўскай карты выкрадзена Br250», — распавялі ў ДУУС.

Высветлілася, што першапачаткова жанчына па спасылцы перайшла на фішынгавы сайт, дзе яе лагін і пароль пасля ўводу апынуліся ў распараджэнні ашуканцаў.

Аператыўнікі ўстанавілі, што па аналагічнай схеме было выкрадзена больш за Br36 тыс. яшчэ ў пяці жыхароў сталіцы. Усе выкрадзеныя грашовыя сродкі былі пералічаны на адзін карт-рахунак.

Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.