Вы тут

Немагчымых цудаў няма


У гэтым запэўніў дзяцей старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас галоўнага навагодняга свята Міншчыны. Ёлка ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» сабрала ў канцэртнай зале Палаца культуры ў Маладзечне больш як 400 дзяцей. «Кожны спадзяецца, што ў гэтыя дні спраўдзяцца яго самыя запаветныя жаданні, і важна сказаць, што немагчымых цудаў на свеце няма. Змяняюцца пакаленні, ідуць гады, але пераднавагоднія традыцыі застаюцца нязменнымі», — сказаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.


Госці Палаца культуры сталі ўдзельнікамі шматлікіх тэатралізаваных гісторый, гульняў і конкурсаў. На мерапрыемстве для дзяцей таксама ўладкавалі вялікія навагоднія фотазоны. На свяце працавала і ўнікальная «Зорная ёлка», якую арганізавалі для дзяцей, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падтрымаць іх запрасілі вядомых асоб. Удзельнікі праекта размалявалі ёлачныя шары, пакінуўшы для хлопчыкаў і дзяўчынак навагоднія пажаданні і аўтографы. Усе аўтарскія ёлачныя цацкі з пажаданнямі, сувеніры і салодкія падарункі будуць перададзены ў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Завяршылася мерапрыемства ўручэннем удзельнікам свята навагодніх падарункаў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.